30/01/2024
У нас у гэту суботу новая вандроўка! Запрашаю!
Турыстычнае прадпрыемства Зялёная каманда. www.greenteam.by
у асобе дырэктара прадпрыемства - Васіля Грыня.
Прадстаўляе: аўтарскае падарожжа-экскурсія
ВЕДЫ, КОШЫКІ, АНТЫКВАР і МАНАСТЫРСКАЯ КУХНЯ
03.02.2024
Калі вам дайшло гэта запрашэнне – гэта маё асабістае, мы з вамі сябры, ці добра знаёмые. В.Грынь
Гэты дзень, магчыма, будзе для Вас нечаканы і незнаёмы.
Веды. Беларуская правінцыя, мала вядомая з пункту гледжання экскурсійных стандартаў, але такая багатая і насычаная гісторыяй архітэктуры, гаспадаркі, выбітнымі асобамі. Гэта вёскі і мястэчкі Івенец, Дзераўная, Налібакі, Малая Люцынка. Старыя касьцёлы, цэрквы, замчышчы, млыны, свірны. Людзі, іх гераічные, трагічные і неадназначные лёсы – Дунін-Марцынкевіч, Дзяржынскі, браты Бельскіе і інш.
Кошыкі і антыквар. Рэчы для сябе ці на падарункі. У вёсцы Янкавічы мы сустрэнімся з сям’ёй, якая займаецца традыцыйным лозапляценнем, дзе вы даведаецеся пра магію ператварэння звычайнай лазы ў патрэбные чалавеку рэчы, а таксама нешта набыць, ці прынамсі замець кантакты.
У вёсцы Межычы мы наведаем антыквара Мар’яна, які з захапленнем пакажа сваю калекцыю старых рэчаў, а вы паспрабуеца здагадацца што да чаго выкарыстоўвалася, ды можа да сучасных інтэр’ераў вашых кватэр ці дамоў будуць патрэбныя як сімвалы повязі часоў цікавые старые рэчы?
Смакі. У Івенцы мы наведаем манастырскі комплекс ордэна францішканаў, з цудоўнымі прыкладамі культавай архетэктуры віленскага барока і пасмакуем францішканскія прысмакі ў манастырскай кавярні для пілігрымаў.
Праграма.
9.30 – ВЫЕЗД З МІНСКУ. СТ.М. КАМЕННАЯ ГОРКА, СУПЕРМАРКЕТ GREEN
ЭКСКУРСІЙНАЯ ЧАСТКА ПА СТАРЫХ СЯДЗІБАХ, ПАРКАХ, ХРАМАХ І НАШАМУ МІНУЛАМУ:
Івенец – Дзераўная – Налібакі
13.00 - в. Янкавічы і кошыкі
14.00 – в. Межычы і антыквар
15.30 – Івенец, манастырская кавярня і экскурсія па манастырскаму комплексу.
17.00 – вяртанне ў Мінск праз в. Малая Люцынка
19.00 – прыезд на Каменную горку.
ЭКСКУРСІЙНАЕ СУПРАВАДЖЭННЕ – ВАСІЛЬ ГРЫНЬ
ТРАНСПАРТ – АЎТОБУС 19 МЕСЦАЎ
КОШТ ПАДАРОЖЖА – 145 Р (ПЕРАЛІЧАНА Ў ПРАГРАМЕ)
ЗАМОВА +375 29 6318569 (phone, viber, telegram)
МАГЧЫМАЯ ОПЦЫЯ – УЛАСНЫ ТРАНСПАРТ, АБМЕРКАВАННЕ ПРЫВАТНА
активный отдых в Беларуси, экскурсии, анимационные программы, сплавы на байдарках, прокат туристического снаряжения, детские палаточные лагеря, корпоративные мер....