WarsawSpacyr

WarsawSpacyr Экскурсии в Варшаве

"ЯК ПРАВІЛЬНА ПІСАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ"29 студзеня 1884 г. у мястэчку Шаўлі Ковенскай губерніі нарадзіўся Антон Луцкевіч.(Ант...
29/01/2024

"ЯК ПРАВІЛЬНА ПІСАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ"

29 студзеня 1884 г. у мястэчку Шаўлі Ковенскай губерніі нарадзіўся Антон Луцкевіч.(Антон Навіна, Антон Беларус) Грамадзкі й палітычны дзяяч, мовазнаўца, літаратурны крытык, гісторык і выдавец. Постаць, што стаяла ля вытокаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Менавіта Антон Луцкевіч зьяўляецца галоўным аўтарам Трэцяй Устаўной граматы, якая абвяшчала незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Акрамя грамадзскай дзейнасьці, шмат увагі надаваў літаратурнай і гістарычнай працы. Супрацоўнічаў з газэтамі Наша Доля і Наша Ніва. У 1917 г. выдаў сваю вядомую працу "Як правільна пісаць па-беларуску", у 1918 г. - "Беларускі правапіс". Некаторыя артыкулы Луцкевіча ў друку перакладаліся на ідыш.
Арыштаваны ў 1941 г. за антысавецкую дзейнасьць, прыгавораны да 8 гадоў працоўных лягераў у Варкуце. Памёр падчас шпіталізацыі ў перасыльным пункце ў Аткарску 24 сакавіка 1942 г. з дыягназам "мыякардыт".

"JAK PRAVILNA PISAĆ PA-BIEŁARISKU"

29 studzienia 1884 h. u miastečku Šaūli Kovienskaj hubiernii naradziūsia Anton Łuckievič.(Anton Navina, Anton Biełarus)
Hramadzki j palityčny dziajač, movaznaūca, litaraturny krytyk, historyk i vydaviec. Postać, što stajała la vytokaū Biełaruskaj sacujalistyčnaj hramady. Mienavita Anton Łuckievič źjaūlajecca hałoūnym aūtaram Treciaj Ustaūnoj hramaty, jakaja abviaščała niezaležnaść Biełaruskaj Narodnaj Respubliki. Akramia hramadzkaj dziejnaści, šmat uvahi litaraturnaj i histaryčnaj pracy. Supracoūničaū z hazetami Naša Dola i Naša Niva. U 1917 h. vydaū svajy viadomuju pracu "Jak pravilna pisać pa-biełarusku", u 1918 h. - "Biełaruski pravapis". Niekatoryja artykuły Łuckieviča ū druku pierakładalisia na idyš.
Aryštavany ū 1941 h. za antysavieckuju dziejnaść, pruhavarony da 8 hadoū pracoūnych lahieraū u Varkucie. Pamior padčas špitalizacyi ū pierasylnym punkcie ū Atkarsku 23 sakavika 1942 h. z dyjahnazam "mijakardyt".

#антонлуцкевіч #дзеньугісторыі #гісторыя #

04.02 - ВАРШАЎСКІЯ ГАБРЭЙСКІЯ МОГІЛКІ НА АКОПАВАЙУ нядзелю запрашаю наведаць адзін з буйнейшых габрэйскіх цьвінтараў ў П...
29/01/2024

04.02 - ВАРШАЎСКІЯ ГАБРЭЙСКІЯ МОГІЛКІ НА АКОПАВАЙ

У нядзелю запрашаю наведаць адзін з буйнейшых габрэйскіх цьвінтараў ў Польшчы - Вольскія габрэйскія могілкі на вул. Акопавай

Могілкі, якія за сваю ня саму доўгую гісторыю пасьпелі пабачыць перыяды й росквіту, і заняпаду, і нават сапраўднага чалавечага гора й жаху...

Пахаваньні вядомых асоб, як у польскай, так і ў сусьветнай гісторыі, суседнічаюць з брацкімі магіламі ахвяр Галакосту і Другой сусьветнай вайны.

На могілках вы ўбачыце асаблівасьці габрэйскіх пахаваньняў, даведаецеся што значаць пэўныя сымбалі на плітах (рукі, нажы, ці гарлачы з вадой), ну й вядома дазнайцеся пра лёсы тых, хто ў рознай ступені пакінуў свой сьлед у гісторыі, ды знайшоў спачын у тутэйшай зямлі..

Збор а 13 гадзіне ля ўваходу на могілкі (уваход каштуе 20 зл.!), на вул. Okopowa 49/51(https://maps.app.goo.gl/5QJcPyCiT1YiuNUS9)

Абавязкова пішыце пра наведваньне ў прыватныя!

Да сустрэчы!

#экскурсіі #варшава

03.02 - ВАРШАЎСКІ МАРЫЕНШТАТУ суботу запрашаю разам пашпацырываць па цікаваму мястэчку, што часам можа быць незаўважым п...
29/01/2024

03.02 - ВАРШАЎСКІ МАРЫЕНШТАТ

У суботу запрашаю разам пашпацырываць па цікаваму мястэчку, што часам можа быць незаўважым праз сваё суседзтва са Старым горадам і замкам - раён Марыенштат (Mariensztat).

Ціхі й ня надта людны раён на поўдні ад Замкавай плошчы захоўвае сваю ўтульнасьць ды спакой, хоць і ляжыць блізка ля ажыўленай шашы і вядомых турыстычных аб'ектаў..

Мы пагутарым пра ўзьнікненьне паселішча ў гэтым месцы, паходжаньне яго назвы і мэтамарфозы, якія адбываліся з Марыенштатам цягам стагодзьдзяў, згадаем славутых жыхароў раёну

Пабачым сымбалічныя скульптуры са сваімі цікавымі адсылкамі й гісторыямі

Даведаемся пра сацыялістычнае спаборніцтва ў будаўніцтве ў паваеннай Варшаве

Пабачым дзе калісьці месьціліся самыя разнастайныя варшаўскія лазьні і як выглядаў адзін зь першых гарадзкіх жылых хмарачосаў

Пабачым ветлівых мясцовых рыбакоў, вядомы марыенштацкі гадзіньнік, ды даведаемся дзе Пан Заглоба біўся з малпамі☝️

Чакаю ўсіх а 12.30 ля касьцёлу Сьв. Ганны на Кракаўскім прадмесьці, Krakowskie Przedmieście 68 (https://maps.app.goo.gl/5guca3X7jnkwvqH49)

Абавязкова пазначаем сваё наведваньне ў прыватных!

Да сустрэчы!

#экскурсііваршава #варшавапабеларуску

02.02 - ВАНДРОЎКА ПА КРАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І НОВЫМ СЬВЕЦЕУ пятніцу запрашаю ўсіх зацікаўленых на шпацыр па маляўнічых ву...
29/01/2024

02.02 - ВАНДРОЎКА ПА КРАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І НОВЫМ СЬВЕЦЕ

У пятніцу запрашаю ўсіх зацікаўленых на шпацыр па маляўнічых вуліцах Варшавы- Кракаўскае прадмесьце і Новы Сьвет!

Мы даведаемся пра гісторыю гэтых вядомых месцаў, паходжаньне назвы, і іхных славутых жыхароў

Згадаем славутага музыку і кампазітара, які праславіў Польшчу на ўвесь сьвет, даведаемся дзе захоўваецца ягонае сэрца

Убачым адзін з самых старых помнікаў горада, і гатэлі-сымбалі Варшавы

Згадаем мясьціны зьвязаныя з героямі раману "Лялька" Баляслава Пруса

Пройдземся вуліцай Новы Сьвет ды заглянем у ейныя цікавыя завулкі

Пабачым вуліцу Віні-Пуха і згадаем гісторыю вядомай варшаўскай Пальмы

Сустракаемся а 18.00 ля калюмны Жыгімонта
(https://maps.app.goo.gl/HbawpYTMkhXcqvfe9)

Абавязкова пішыце калі ласка пра наведваньне ў прыватныя!

Далучаемся!

#варшавабеларусы #кракаўскаепрадмесьце #экскурсіі

ДАТЫ Й ПАДЗЕІ:ВАРШАЎСКАЯ КАНФЭДЭРАЦЫЯ28 студзеня 1573 г. была створана Варшаўская канфэдэрацыя. Падпісаны ў Варшаве акт ...
28/01/2024

ДАТЫ Й ПАДЗЕІ:ВАРШАЎСКАЯ КАНФЭДЭРАЦЫЯ

28 студзеня 1573 г. была створана Варшаўская канфэдэрацыя. Падпісаны ў Варшаве акт (падпісвалi прадстаўнікі шляхты ўсёй Рэчы Паспалітай) сыграў aктыўную ролю ў абароне рэлігійных свабод у Рэчы Паспалітай. Удзельнікі абавязаліся быць узаемна талерантнымі, захоўваць гэтую талерантнасьць у наступных пакаленьнях, быць салідарнымі ў барацьбе за свабоду веры пры любым ўрадзе. Цікава, што каталіцкія біскупы адмовіліся падпісваць акт, заявіўшы што Варшаўская канфэдэрацыя «абражае веліч Бога, разбурае асновы польскай дзяржаўнасьці, бо абвяшчае свабоду ўсім іншаверцам, магаметанам, юдэям, пратэстантам і іншым схізматыкам".👆

У 2003 г. тэкст канфэдэрацыі быў ўнесены ў спіс ЮНЕСКА як "Памяць сьвету"

На фота зацьверджаны Акт канфэдэрацыі.

DATY J PADZIEI:VARŠAŬSKAJA KANFEDERACYJA

28 studzienia 1573 h. była stvorana Varšaŭskaja kanfederacyja. Padpisany ŭ Varšavie akt (padpisvali pradstaŭniki šlachty ŭsioj Rečy Paspalitaj) syhraŭ aktyŭnuju rolu ŭ abaronie relihijnych svabod u Rečy Paspalitaj. Udzielniki abaviazalisia być uzajemna talerantnymi, zachoŭvać hetuju talerantnaść u nastupnych pakaleńniach, być salidarnumi ŭ baraćbie za svabodu viery pry lubym uradzie. Cikava, što katalickija biskupy admovolisia padpisvać akt, zajaviŭšy što Varšaŭskaja kanfederacyja "abražaje vielič Boha, razburaje asnovy polskaj dziaržaŭnaści, bo abviaščaje svabodu ŭsim inšaviercam, mahamietanam, judejam, pratestantam i inšym schizmatykam".👆

U 2003 h. tekst kanfederacyi byŭ uniesieny ŭ śpis UNESKA jak "Pamiać śvietu"

#гісторыя #беларусь #рэчпаспалітая #варшава

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ АХВЯР ГАЛАКОСТУ27 студзеня ва ўсім сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту. У гэты дзе...
27/01/2024

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ АХВЯР ГАЛАКОСТУ

27 студзеня ва ўсім сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту. У гэты дзень, 27 студзеня 1945 г. савецкія войскі вызвалілі вязьняў самага страшнага лягера сьмерці ў Эўропе, змрочнага сымбалю габрэйскай і агульначалавечай трагедыі - Аўшвіца.
І мой родны Менск, і Варшаву закрануў змрочны цень гэтай трагедыі. На выявах помнік героям найбуйнейшага ў Эўропе - варшаўскага гета у раёне Муранаў у Варшаве, а таксама мэмарыял Яма, што знаходзіцца на вуліцы Мэльнікайтэ ў Менску - месца масавых забойстваў вязьняў Менскага гетта

DZIEŃ PAMIACI ACHVIAR HAŁAKOSTU

27 studzienia va ūsim śviecie adznačajecca Mižnafodny dzień pamiaci achviaraū Hałakostu. U hety dzień, 27 studzienia 1945 h. savieckija vojski vyzvalili viaźniaū samaha strašnaha lahiera śmierci ū Eūropie, zmročnaha symbalu habrejskaj i ahulnačałaviečaj trahiedyi - Aūšvica.
I moj rodny Miensk, i Varšavu zakranuŭ zmročny cień hetaj trahiedyi. Na vyjavach pomnim hierojam najbujniešaha ŭ Eŭrpoie - varšaŭskaha heta, a taksama memaryjał Jama, što znachodzicca na vulicy Melnikajte. Miesca masavych zabojstvaū viaźniaū Mienskaha hietta

#галакост #датыпамяці #гісторыя #менск #акупацыя #другаясусьветная

ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: АДКРЫЦЬЦЁ МАГІЛЫ НЕВЯДОМАГА ЖАЎНЕРА24 студзеня 1925 г. у Варшаве была адкрыт помнік абаронцам Польшчы й а...
24/01/2024

ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: АДКРЫЦЬЦЁ МАГІЛЫ НЕВЯДОМАГА ЖАЎНЕРА

24 студзеня 1925 г. у Варшаве была адкрыт помнік абаронцам Польшчы й ахвярам мінулых войнаў - Магіла невядомага жаўнера.
Першы падобны мэмарыял быў створаны ў Францыі, і ўшаноўваў памяць ахвяраў Першай сусьветнай вайны.
Магіла Невядомага жаўнера ў Варшаве знаходзіцца на плошчы Юзэфа Пілсудзкага. Першыя ініцыятывы па будаўніцтве помніку зьявіліся шчэ ў 1921 годзе, але канчаткова ён быў пабудаваны толькі ў 1925 г. пад калянадай ужо ня існага Саксонскага палацу , які быў зруйнаваны падчас Другой сусьветнай вайны.

2 лістапада 1925 года цела безыменнага воіна было пакладзена ў магілу. Парэшткі польскага жаўнера з адмысловай цырымоніяй прывезьлі з Могілак абаронцаў Львова (польская абарона гораду падчас савецка-польскай вайны). У цяперашні час магіла ўяўляе сабой трохаркадны фрагмэнт ацалелай калаэянады Саксонскага палацу. У 1990–1991 гадах убраньне магілы было часткова зменена. На магіле гарыць вечны агонь і дзяжурыць ганаровая варта з прадстаўнічага батальёну Войска Польскага. Падчас дзяржаўных сьвятаў тут адбываецца ўрачыстая зьмена варты з удзелам вышэйшых дзяржаўных уладаў.

На выявах адкрыцьцё помніка, даваенны здымак яшчэ з Саксонскім палацам, і помнік у сучаснасьці.

Мяркуецца, што да 2030 г. Саксонскі палац павінен аднавіцца, і гэтае месца наблізіцца да свайго першапачатковага выгляду.

#гісторыя #варшаввпабеларуску

28.01 - ВАНДРОЎКА ПА КРАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І НОВЫМ СЬВЕЦЕУ нядзелю запрашаю ўсіх зацікаўленых на шпацыр па маляўнічых ву...
22/01/2024

28.01 - ВАНДРОЎКА ПА КРАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І НОВЫМ СЬВЕЦЕ

У нядзелю запрашаю ўсіх зацікаўленых на шпацыр па маляўнічых вуліцах Варшавы- Кракаўскае прадмесьце і Новы Сьвет!

Мы даведаемся пра гісторыю гэтых вядомых месцаў, паходжаньне назвы, і іхных славутых жыхароў

Згадаем славутага музыку і кампазітара, які праславіў Польшчу на ўвесь сьвет, даведаемся дзе захоўваецца ягонае сэрца

Убачым адзін з самых старых помнікаў горада, і гатэлі-сымбалі Варшавы

Згадаем мясьціны зьвязаныя з героямі раману "Лялька" Баляслава Пруса

Пройдземся вуліцай Новы Сьвет ды заглянем у ейныя цікавыя завулкі

Пабачым вуліцу Віні-Пуха і згадаем гісторыю вядомай варшаўскай Пальмы

Сустракаемся а 12.30 ля калюмны Жыгімонта
(https://maps.app.goo.gl/HbawpYTMkhXcqvfe9)

Абавязкова пішыце калі ласка пра наведваньне ў прыватныя!

Далучаемся!

#варшавабеларусы #кракаўскаепрадмесьце #экскурсіі

27.01 - ЗНАЁМСТВА З ВАРШАЎСКАЙ ПРАГАЙ. ЧАСТКА 1.Запрашаю разам прайсьціся па цікавінках Старой Прагі ў гэты чацьвер🚶‍♂️🚶...
22/01/2024

27.01 - ЗНАЁМСТВА З ВАРШАЎСКАЙ ПРАГАЙ. ЧАСТКА 1.

Запрашаю разам прайсьціся па цікавінках Старой Прагі ў гэты чацьвер🚶‍♂️🚶‍♀️

Вы даведаецеся пра гісторыю раёну і ягоную назву, якая часам памылкова адсылае на чэскую сталіцу

Пабачым вядомыя многім праз сваю выразнасьць праскія сакральныя помнікі

Згадаем драматычныя падзеі паўстаньня 1794 г. у Празе, і як мястэчка змагло аднавіцца і стаць сапраўдным прамысловым і гандлёвым цэнтрам прабярэжжа

Вы ўбачыце жылую Прагу ва ўсёй ейнай шчырай натуральнасьці: замкнёныя дворыкі з лофтавымі барамі, цагляныя камяніцы канца 19 - пач. 20 ст з сучаснымі мураламі

Таксама даведаецеся пра вядомы праскі заапарк, праскія "бэрмудзкія трохкутнікі" і мясцовую Зорную алею!;)

Зьбіраемся а 12.30 ля касьцёлу Маці Божай Лярэтанскай, Ratuszowa 5A
(https://maps.app.goo.gl/UBCMtcP1ULFA5goZ9)

Абавязкова пазначайце сваё наведваньне ў прыватныя!

Да сустрэчы!

#варшавапрага #шпацыр #экскурсііваршава

26.01- БЕЛАРУСКАЯ ВАРШАВАУ пятніцу ўсіх зацікаўленых наведаць шпацыр па Беларускай Варшаве!Стагодзьдзі гісторыя шчыльна ...
22/01/2024

26.01- БЕЛАРУСКАЯ ВАРШАВА

У пятніцу ўсіх зацікаўленых наведаць шпацыр па Беларускай Варшаве!
Стагодзьдзі гісторыя шчыльна зьвязваюць беларусаў з палякамі: сумесная дзяржава, магнацкія рады, музыкі, пісьменьнікі, вайскоўцы, навукоўцы...
Сучасная, і трэцяя па ліку польская сталіца таксама захавала ў сябе адбіткі гэтай супольнай гісторыі.
Мы пабачым палацы, вуліцы й сквэры, помнікі, якія зьвязаны з нашымі суайчыньнікамі, жыцьцёвы шлях якіх зьвязвае гісторыю двух народаў

Зьбіраемся а 18.00 у Парку Траўгута, ля крыжa паўстанцаў (https://maps.app.goo.gl/WPRRAFuiEFXYbMcM8).
У асабістых пазначайце калі ласка сваю прысутнасьць!

Да сустрэчы!

#беларускаяваршава #польшчабеларусь #рэчпаспалітая #экскурсііваршава

КАГО ЛЮБІШ? 22 студзеня 1863 г. на колішніх землях Рэчы Паспалітай пачынаецца вызваленчае рэвалюцыйнае паўстаньне (вядом...
22/01/2024

КАГО ЛЮБІШ?

22 студзеня 1863 г. на колішніх землях Рэчы Паспалітай пачынаецца вызваленчае рэвалюцыйнае паўстаньне (вядомае таксама як студзеньскае паўстаньне), накіраванае супраць панаваньня Расейскай Імпэрыі. Акрамя тэмы нацыянальнага вызваленьня, яно таксама несла й ярка выразны сацыяльны характар, прыцягнуўшы на бок паўстанцаў добрую частку сялянства, якое й атрымала мянушку "касінеры", за адпаведную зброю ў выглядзе косаў.
На тэрыторыі Беларусі і Літвы дзеяньні паўстанцаў каардынаваў Літоўскі правінцыяльны камітэт на чале з Каліноўскім.
Паўстаньне было падаўлена расейскімі войскамі ўвосень 1864 г., але нягледзячы на гэта выклікала вялізны рэзананс на беларускіх і польскіх землях, па сутнасьці ўзьняўшы пытаньне этнічнага ды нацыяльнана вызначэньня беларусаў. Адначасова сьвядома й канкрэтна было закранута сялянскае пытаньне ды тэма няроўнасьці.
Адзін з самых вядомых сучасных помнікаў паўстанцам у Беларусі знаходзіцца ў вёсцы Слабодка Астравецкага раёну(фота 2)
У Варшаве у 1916 г. быў пастаўлены крыж і камяні ля месца пакараньня паўстанцаў, а ў 1925 г. побач з мэмарыялам разьбіты парк імя Траўгута.

KAHO LUBIŠ?

22 studzienia 1863 h. na kolišnich ziemlach Rečy Paspalitaj pačynajecca vyzvalenčaje revalucyjnaje paūstańnie ( viadomaje taksama jak studzieńskaje paūstańnie), nakiravanaje suprać panavańnia Rasiejskaj Imperyi. Akramia temy nacyjanalnaha vyzvaleńnia, jano taksama niesła j jarka vyrazny sacyjalny charaktar, pryciahnuūšy na bok paūstancaū dobruju častku sialanstva, jakoje j atrymała miznušku "kasiniery" za adpaviednuju zbroju ū vyhladzie kosaū.
Na terytoryi  Biełarusi i Litvy dziejańni paūstancaū kaardynavaū Litoūski pravincyjalny kamitet na čale z Kalinoūskim.
Paūstańnie było padaūlena rasiejskimi vojskami ūvosień 1864 h., ale niahledziačy na heta, vyklikała vializny rezanans  na biełaruskich i polskich ziemlach, pa sutnaści ūźniaūšy pytańnie etničnaha dy nacyjanalnaha vyznačdńnia biełarusaū. Adnzčasova śviadoma i kankretna było zakranuta sialanskaje pytańnie dy tema niaroūnsści.
Adzin z samych visdomych sučasnych pomnikaū paūstancam u Biełarusi znachodzicca ū vioscy Słabodka Astravieckaha rajonu.

#паўстаньне1863 #каліноўскі

АЙЦЕЦ БЕЛАРУСКАЙ ГРАМАТЫКІ20 студзеня 1892 г. у вёсцы Мачулішкі Віленскага раёну мнарадзіўся будучы грамадзка-палітычны ...
20/01/2024

АЙЦЕЦ БЕЛАРУСКАЙ ГРАМАТЫКІ

20 студзеня 1892 г. у вёсцы Мачулішкі Віленскага раёну мнарадзіўся будучы грамадзка-палітычны дзяяч, мовазнаўца ды перакладчык, філёляг, акадэмік АН Беларусі, стваральнік аднаго зь існых беларускіх правапісаў( беларускі клясычны правапіс, ці "тарашкевіца") - Браніслаў Тарашкевіч( псэўд. Адам Навука, "Тарас на Парнасе")
У 1918 г. падрыхтаваў і выдаў у Вільні "Беларускую граматыку для школ". Гэтая грунтоўная праца стала спалучэньнем тагачасных моўных традыцый і лінгвістычных здабыткаў з вопытам папярэднікаў. У часы беларусізацыі Граматыка была галоўным падручнікам па беларускай мове.
Праз гpамадзка-палітычную дзейнасьць арыштаваны польскімі ўладамі, у 1933 г. абменены на мяжы на беларускага драматурга й публіцыста Францішка Аляхновіча. Арыштаваны ў 1937 г., у 1938 "двойкай" НКУС прыгавораны да расстрэлу. Па адной з вэрсій,
загінуў ад катаваньняў у турме.
У Менску, у раёне Сьляпанка з 2003 г. маецца вул. Тарашкевіча(на фота)👆. У Польшчы, у мястэчку Бяльск Падляскі акрамя вуліцы маецца таксама ж ліцэй ім. Тарашкевіча.

AJCIEC BIEŁARUSKAJ HRAMATYKI

20 studzienia 1892 h. u vioscy Mačuliški Vilenskaha rajonu naradziūsia budučy hramadzka-palityčny dziajač, movaznaūca dy pierakładčyk, filolah, akademik AN Biełarusi, stvaralnik adnaho ź isnych biełaruskich pravapisaū(biełaruski klasyčny pravapis, ci taraškievica) - Branisłaū Taraškievič (pseūd. Adam Navuka, "Taras na Parnasie")
U 1918 h. padrychtavaū i vydaū u Vilni "Biełaruskuju hramatyku dla škoł". Hetaj hruntoūnaja praca stała spałučeńniem tahačasnych moūnych tradycyj i linhvistyčnych zdabytkaū z vopytam papiarednikaū. U časy biełarusizacyi Hramatyka była hałoūnym padručnikam pa biełaruskaj movie.
Praz hramadzka-palityčnuju dziejnaść aryštavany polskimi ūładami, u 1933 h. abmieniany na miažy na biełaruskaha dramaturha j publicista Franciška Alachnoviča. Aryštavany ū 1937 h., u 1938 h. "dvojkaj" NKUS pryhavarony da rasstrełu. Pa adnoj z versij zahinuū ad katavańniaū u turmie.

#Тарашкевіч #гісторыя #даты #беларускаяграматыка

21.01 - ШПАЦЫР ПА МАРШАЛКОЎСКАЙУ нядзелю запрашаю ўсіх на шпацыр па цікавай і вядомай варшаўскай вуліцы🚶‍♂️🚶‍♀️, а менав...
15/01/2024

21.01 - ШПАЦЫР ПА МАРШАЛКОЎСКАЙ

У нядзелю запрашаю ўсіх на шпацыр па цікавай і вядомай варшаўскай вуліцы🚶‍♂️🚶‍♀️, а менавіта на ейным участку ад "Патэльні" да пляцу Збавіцеля

Вы даведаецеся пра слаўнае мінулае і сучаснае Маршалкоўскай, а таксама ў гонар якога маршала яна названа☝️

Пабачыце цікавыя й здавалася б знаёмыя аб'екты ў новым сьвятле, дазнайцеся пра іх трансфармацыі ў часе, адчуйце іхную, часам драматычную гісторыю

Даведаецеся, як Маршалкоўская станавілася вітрына сац-рэалістычнай архітэктуры, што магло быць на месцы кандэлябраў на плошчы Канстытуцыі, і нарэшце, якую Канстытуцыю першапачаткова ўшанавала плошча

Даведаецеся пра цікавінкі пляцу Збавіцеля, прыгожага касьцёлу і ягонага атачэньня, а таксама драматычную гісторыю варшаўскай вясёлкі на пляцы...

Ну й вядома не абмянем культавае ме ца часоў Салідарнасьці на плошчы Канстытуцыі☝️

Старт а 13 гадзіне, з варшаўскай Патэльні (пляцоўка на выхадзе з мэтро Цэнтрум)
(https://maps.app.goo.gl/iSnWtrUBvGsb7pg4A)

Абавязкова пішам у дырэкт, і далучаемся!

Да сустрэчы!

#экскурсііваршава #экскурсииваршава #гідваршава #маршалкоўская

20.01 - ШПАЦЫР СКРОЗЬ СЭРЦА ВАРШАВЫ: СТАРЫ Й НОВЫ ГОРАДЗапрашаю адведаць месца, якое літаральна паўстала з руінаў, хавае...
15/01/2024

20.01 - ШПАЦЫР СКРОЗЬ СЭРЦА ВАРШАВЫ: СТАРЫ Й НОВЫ ГОРАД

Запрашаю адведаць месца, якое літаральна паўстала з руінаў, хавае свой, непаўторны дух стагодзьдзяў і свае цікавінкі!

Мы згадаем дзе й як узьнік горад, і чаму па выніку атрымаў статус сталіцы
Пабачым славуты Каралеўскі замак і ягонае атачэньне
Пагаворым па гісторыю вядомай калюмны ля замку
Пройдзем атмасфэрнымі вулачкамі да Рыначнай плошчы, дзе згадаем гісторыю галоўнага сымбалю Варшавы
Убачым суворае абарончае збудаваньне, і даведаемся, дзе жыў стваральнік "Шчаўкунка" і славутая варшавянка - двойчы ляўрэятка Нобэлеўскай прэміі
Не абмянем і адзін з самых драматычных эпізодаў найноўшай гісторыі Польшчы - Варшаўскае паўстаньне

Чакаю ўсіх а 12.30 ля калюмны Жыгімонта(https://maps.app.goo.gl/2UBtz1V6SZ5PuvE97)

Абавязкова пазначайце сваю прысутнасьць у прыватных паведамленьнях!

Да сустрэчы!

#экскурсіі #варшава #шпацыр #варшавапабеларуску #старыгорад

19.01 - УЯЗДОЎСКІЯ ЦІКАВІНКІ: ШПАЦЫР АД АГРЫКОЛА ДА ШВАЙЦАРСКАЙ ДАЛІНЫЗапрашаю спадарства дасьледваць маляўнічы й страка...
15/01/2024

19.01 - УЯЗДОЎСКІЯ ЦІКАВІНКІ: ШПАЦЫР АД АГРЫКОЛА ДА ШВАЙЦАРСКАЙ ДАЛІНЫ

Запрашаю спадарства дасьледваць маляўнічы й стракаты куток Уяздаў разам!

Мы пойдзем шляхам ад помніка славутаму кіраўніку Рэчы Паспалітай Яну Сабескаму - даведаемся гісторыю ягонага стварэньня, пацешныя й ня вельмі рэчы зьвязаныя з помнікам
Згадаем лёс парку й вуліцы Агрыкола й убачым прыгожы й сьціплы Ўяздоўскі замак, ад якога адкрываецца маляўчы від на Пясэчэнскі канал
Даведаемся пра драматычную гісторыю мясцовага шпіталя, пабачым прыгожы парк і вельмі незвычайны для цэнтру Варшавы жылы масіў
Успомнім драматычны жыцьцёвы лёс славутага польскага пісьменьніка родам з Глыбокага
Апынемся на месцы колішняй прагрэсіўнай "забаўлялна-мастацкай" прасторы - Швайцарскай даліны

Чакаю ўсіх у пятніцу а 18 гадзіне ля помніка Яну Сабескаму
(https://maps.app.goo.gl/LzVdz7JdPwRCWs946)

Абавязкова паведамляйце пра наведваньне ў прыватныя!

Да сустрэчы!

#уяздаў #экскурсииваршава #экскурсііваршава

ДАТЫ Й ПАДЗЕІ:ПРЭМ'ЕРА ПЕРШАЙ ПОЛЬСКАЙ ОПЭРЫ ЯНА КАХАНОЎСКАГА ВА ЎЯЗДАВЕ12 студзеня 1578 г., адбылася прэм'ера опэры Яна...
12/01/2024

ДАТЫ Й ПАДЗЕІ:ПРЭМ'ЕРА ПЕРШАЙ ПОЛЬСКАЙ ОПЭРЫ ЯНА КАХАНОЎСКАГА ВА ЎЯЗДАВЕ

12 студзеня 1578 г., адбылася прэм'ера опэры Яна Каханоўскага «Адхіленьне грэцкіх паслоў» . Твор быў напісаны для сцэны і стаў першай польскай сучаснай драмай. Упершыню яна прагучала на вясельлі Яна Замойскага і Крыстыны Радзівілаўны ва Ўяздоўскім замку. Крыстына была дачкой Мікалая Радзівіла Чорнага, іпраз шлюб с кальвінізму перайшла ў каталіцызм.

Спэктакль ставіўся ў вельмі важных для дзяржавы абставінах,бо празь некалькі месяцаў пасьля прэм'еры павінен быў сабрацца се=ойм, каб прыняць падаткі на вайну з Масквой. Дзеля гэтага Замойскі клапаціўся, каб у замку ва Ўяздове зьяўлялася як мага больш знатных гасьцёў.

Сярод гледачоў прысутнічала каралеўская пара - Стэфан Баторы і Ганна Ягелонка. З запісаў Рэйнхольда Гейдэнштэйна можна даведацца, што акторамі былі маладыя арыстакраты. Спэктакль мог адбывацца на сцэне, якая імітавала выгляд антычнага тэатру, а акторы выступалі ў старадаўніх строях.

#варшавагісторыя #варшавапабеларуску

БЕЛАРУСКІ ПЯСЬНЯР12 студзеня 1941 г. у Сьвярдлоўску нарадзіўся будучы вядомы музыка, сьпявак, кампазытар, гітарыст ды ар...
12/01/2024

БЕЛАРУСКІ ПЯСЬНЯР

12 студзеня 1941 г. у Сьвярдлоўску нарадзіўся будучы вядомы музыка, сьпявак, кампазытар, гітарыст ды аранжыроўнік, які грунтоўна пранікся духам беларушчыны і правёў яе праз сваю творчасьць - Уладзімер Мулявін.
Зь дзяцінства захапляўся ігрой на гітары. Падчас вучобы ў Сьвярдлоўскай музычнай вучэльні быў выключаны за захапленьне джазам.
Пасьля службы ў войску пад Менскам, працаваў у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі, дзе стварыў ансамбль Лявоны, які пазьней атрымаў назву Песьняры.
Аўтар вядомых беларускіх песьняў, у тым ліку на вершы клясыкаў беларускай літаратуры. Самым вядомым прыкладам зьяўляецца аўтарскі варыянт аранжыроўкі для песьні на верш Максіма Багдановіча "Пагоня".

BIEŁARUSKI PIAŚNIAR

12 studzienia 1941 h. u Śviardłoūsku naradziūsia budučy viadomy muzyka, śpiavak, kampazytar, hitaryst dy aranžyroūnik, jaki hruntoūna praniksia ducham biełaruščyny i pravioū jaje praz svaju tvorčaść - Uładzimier Mulavin.
Ź dziacinstva zachaplaūsia ihroj na hitary. Padčas vučoby ū Śviardłoūskaj muzyčnaj vučelni byū vyklučany za zachapleńnie džazam.
Paśla słužby ū vojsku pad Mienskam, pracavaū u Biełaruskaj dziaržaūnaj filarmonii, dzie stvaryū ansambl Lavony, jaki paźniej atrymaū nazvu Pieśniary.
Aūtar viadomych biełaruskich pieśniaū, u tym liku na vieršy klasykaū biełaruskaj litaratury. Samym viadomym prykładam źjaūlaecca aūtarski varyjant aranžyroūki dla pieśni na vierš Maksima Bahdanoviča "Pahonia"

#дзеньугісторыі #гісторыя #мулявін

13.12 - ШПАЦЫР ПА ВАРШАЎСКАЙ КРУЛІКАРНІ!Запрашаю пашпацыраваць па прыродна-архітэктурным куточку Варшавы, зь цікавай, ал...
08/01/2024

13.12 - ШПАЦЫР ПА ВАРШАЎСКАЙ КРУЛІКАРНІ!

Запрашаю пашпацыраваць па прыродна-архітэктурным куточку Варшавы, зь цікавай, але невыпадковай назвай - Królikarnia!

Мы ўбачым прыгожае спалучэньне архітэктуры й прыроды, згадаем гісторыю мясьцін, і якім бокам да іх датычны трусы🐰

Пабачым статны палац, даведаемся ягоную гісторыю, а таксама гісторыю ягоных гаспадароў. Некаторыя зь якіх, між іншым, былі наўпрост зьвязаны зь Беларусьсю☝️

Убачым незвычайныя й разнастайныя скульптуры, даведаемся пра Вавэльскія галовы, сувязь з Каралеўскімі Лазенкамі, а таксама гісторыю самага вядомага ўладальніка палацу ў Крулікарні...

Чакаю ўсіх у суботу а 13 гадзіне ля ўваходу ў парк з вуліцы Puławska (https://maps.app.goo.gl/TprMzq4RcviPyQUJ9).

Абавязкова пазначайце прысутнасьць у прыватных!

Да сустрэчы!

#варшава #беларускаяваршава #варшаваэкскурсіі

12.12 - ШПАЦЫР ПА СТАРЫХ БЯЛЯНАХУ гэтую пятніцу запрашаю ўсіх ахвотных прайсьціся ціхімі вулачкамі Старых Бялянаў!Утульн...
08/01/2024

12.12 - ШПАЦЫР ПА СТАРЫХ БЯЛЯНАХ

У гэтую пятніцу запрашаю ўсіх ахвотных прайсьціся ціхімі вулачкамі Старых Бялянаў!

Утульны й вельмі зялёны раён Варшавы мае сваю доўгую гісторыю й цікавінкі.

Падчас шпацыру мы згадаем мінулае гэтых мясьцін і паходжаньне цяперашняй назвы.
Пройдзем вузенькімі вулачкамі з рэдкімі цяпер у Варшаве аўтэнтычнымі газавымі ліхтарамі
Даведаемся, што такое "Рабочая здабыча", дзе ішло выпрабаваньне паскоранага й ашчаднага тыпу забудовы.
Згадаем гісторыю аднаго мурала, які стаў сымбалем пратэсту супраць ушчыльненьня забудовы.
Убачым адзін з самых незвычайных мадэрнавых касьцёлаў Варшавы, і згадаем вядомы ў Бялянах "Наш дом", які зьвязвае трагічныя лёсы слаўных ураджэнцаў польскай зямлі...

Зьбіраемся а 18.10, на вуліцы Jana Kasprowicza, каля будынку нум. 59 (https://maps.app.goo.gl/DbLr4BxY4HHnxhU9A).

Абавязкова пішыце пра наведваньне ў прыватныя!

Да сустрэчы!

#гісторыя #варшава #экскурсіі

"ЭЛЕКТРЫЧНЫ ЧАЛАВЕК"8 студзеня 1848 г. у мястэчку Турын Пухавіцкага раёну нарадзіўся выдатны беларускі навуковец-вынаход...
08/01/2024

"ЭЛЕКТРЫЧНЫ ЧАЛАВЕК"

8 студзеня 1848 г. у мястэчку Турын Пухавіцкага раёну нарадзіўся выдатны беларускі навуковец-вынаходнік, фізык, біёляг, мэдык - Якуб Наркевіч-Ёдка.
Адзін зь вядомых вучняў Менскай гімназіі, вучыўся ў Вене, Парыжы, Флярэнцыі. Ва ўласным маёнтку пабудаваў мэтэаралягічную станцыю. Лічыцца вынаходнікам першага правобразу радыёпрыёмніка, які вырашыў не запатэнтоўваць.
Наркевіч-Ёдка шмат высілкаў уклаў у вывучэньне электрычнасьці, зладзіў уласную лякарню у сваім маёнтку Наднёман. Вялікую ролю надаваў пытаньнюмэдычнай дапамогі мясцовым сялянам

"ELEKTRYČNY ČAŁAVIEK"

8 studzienia 1848 h. u miastečku Turyn Puchavickaha rajonu naradziūsia vydatny biełaruski navukoviec-vynachodnik, fizyk, bijolah, medyk - Jakub Narkievič-Jodka. Adzin ź viadomych vučniaū Mienskaj himnazii, vučyūsia ū Vienie, Paryžy, Flarencyi. Va ūłasnym majontku pabudavaū metearalahičnuju stancyju. Ličycca vynachodnikam poeršaha pravobrazu radyjopryjomnika, jaki vyrašyū nie zapatentoūvać. Narkievič-Jodka šmat vysiłkaū ukłaū u vyvučeńnie elektryčnaści, zładziū ułasnuju lakarniu ū svaim majontku Nadnioman. Vialikuju rolu nadavaū pytańniu medyčnaj dapamohi miascovym sialanam

#наркевічёдка #гісторыя #

ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: АДКРЫЦЬЦЁ МОСТА ПАНЯТОЎСКАГА Ў ВАРШАВЕ6 студзеня 1914 года адбылося ўрачыстае адкрыцьцё моста Панятоўскаг...
06/01/2024

ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: АДКРЫЦЬЦЁ МОСТА ПАНЯТОЎСКАГА Ў ВАРШАВЕ

6 студзеня 1914 года адбылося ўрачыстае адкрыцьцё моста Панятоўскага. Гэта быў другі дарожны пераезд празь Віслу ў Варшаве.

Мост быў пабудаваны праз пяцьдзесят гадоў пасьля моста Кербедзя (сучасны Сілезка-Данброўскі мост), але першыя пляны будаўніцтва гэтага моста зьявіліся яшчэ ў 1970 г.

Мост быў пабудаваны праз пяцьдзесят гадоў пасля моста Кербедзь, пабудаванага ў 1859-1864 гадах, але першыя планы будаўніцтва моста на працяг Алеі Еразалімскіх з'явіліся яшчэ ў 1870 г.

Будаўніцтва моста вялося з 1905 г. таварыствам «К.Рудзкі і Суполка». Сталёвы мост на каменных слупах меў восем пралётаў і даўжыню 506 мэтраў. Ён быў злучаны з Ерузалімскімі алеямі 700-мэтровым жалезабэтонным віядукам (эстакадай) над Павісьлем, спраектаваным Вацлавам Пашкоўскім.

Улады Варшавы назвалі мост у гонар імпэратара Мікалая ІІ, але жыхары горада называлі яго трэцім мостам або мостам Панятоўскага (у 1913 годзе споўнілася 100 гадоў з дня сьмерці князя Юзэфа Панятоўскага). Апошняя назва - мост князя Юзэфа Панятоўскага - была пазьней афіцыйна прынята.

Падчас Першай сусьветнай вайны ў жніўні 1915 году мост быў часткова падарваны расейскімі войскамі падчас адступленьня.

12 мая 1926 года на мосьце Панятоўскага адбылася знакамітая сустрэча маршала Юзэфа Пілсудзкага і прэзыдэнта Станіслава Вайцяхоўскага, якія спрабавалі дамовіцца не выкарыстоўваць зброю ў тагачасным канфлікце, вядрмым як Травеньскі пераварот.

Мост Панятоўскага, цалкам адноўлены ў 1927 г., у наступныя гады паспрыяў развіцьцю жылой забудовы Саскай Кэнпы.

У верасьні 1944 г., калі войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі ў Прагу, мост Панятоўскага быў падарваны нямецкімі войскамі.

Праектавальнікамі новай маставой канструкцыі і кіраўніком рэканструкцыі, якую правяла «Мостасталь», быў прафэсар Станіслаў Гемпель. Адкрыцьцё моста адбылося 22 ліпеня 1946 года, у нацыянальнае сьвята ПНР (Дзень Канстытуцыі).

#варшавагісторыя #даты #варшавапабеларуску

07.01 - СТАРЫЯ ПАВОНЗКІ:МЕСЦА СПАЧЫНУ СЛАВУТЫХ ПАЛЯКАЎ І БЕЛАРУСАЎЗапрашаю студзеньскай нядзеляй наведаць вельмі атмасфэ...
01/01/2024

07.01 - СТАРЫЯ ПАВОНЗКІ:МЕСЦА СПАЧЫНУ СЛАВУТЫХ ПАЛЯКАЎ І БЕЛАРУСАЎ

Запрашаю студзеньскай нядзеляй наведаць вельмі атмасфэрны і пэўна самы вядомы варшаўскі нэкропаль - Павонзаўскі цьвінтар!

Згадаем як і калі стварыліся могілкі, не абмянем увагай прыгожы касьцёл Св. Барамэя і драматычную гісторыю ягонага пробашча

Пабачым вядомае пахаваньне 5ці загінулых у 1861 г. і магілы славутых беларусаў, якія знайшлі спачын у варшаўскай зямлі: паўстанцы, паэты, грамадзкія й палітычныя дзеячы.

Сустракаемся ля касьцёла Св. Барамэя, Powązkowska 14 ( https://maps.app.goo.gl/svh6yjBHuMBAMVM47) а 13 гадзіне!

Пра наведваньне абавязкова паведамляйце ў прыватныя☝️

Да сустрэчы!

#экскурсіі #экскурсііваршава

06.01 - ШПАЦЫР ПА ПРАВАСЛАЎНЫХ МОГІЛКАХАдкрываем сэзон шпацыраў 2024 г. з экскурсіі па цікавым і драматычным праваслаўны...
01/01/2024

06.01 - ШПАЦЫР ПА ПРАВАСЛАЎНЫХ МОГІЛКАХ

Адкрываем сэзон шпацыраў 2024 г. з экскурсіі па цікавым і драматычным праваслаўным цьвінтары на варшаўскай Волі🚶‍♀️🚶

Могілкі, якія закладзены на вельмі важным і сымбалічным месцы для гісторыі горада, распачыналіся з гэткага прапагандысцкага жэсту расейскіх уладаў. Але па выніку сталі месцам спачыну ня толькі расейскіх чыноўнікаў і генэралаў, але й выбітных пісьменьнікаў, грамадзкіх дзеячоў, палітыкаў, навукоўцаў...

Мы пабачым пахаваньне праўнука Тадэвуша Касьцюшкі, "ахвяр" Палаца культуры і навукі, украінскіх змагароў за вольнасьць і інш.

Чакаю ўсіх у суботу а 13 гадзіне ля ўваходу на могілкі, Wolska 140 (https://maps.app.goo.gl/Viw8KressYwrJ6F4A)

Абавязкова паведамляйце пра наведваньне ў прыватныя!

Да сустрэчы!

#варшаваэкскурсіі #варшавагісторыя

ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: ПЕРШАЯ ПОЛЬСКАЯ ПАШТОВАЯ МАРКА1 студзеня 1860 г. была выдадзена першая польская паштовая марка. Яна бвла ...
01/01/2024

ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: ПЕРШАЯ ПОЛЬСКАЯ ПАШТОВАЯ МАРКА

1 студзеня 1860 г. была выдадзена першая польская паштовая марка. Яна бвла выдадзена аўтаномнымі ўладамі Царства Польскага. Марка была у звароце толькі на тэрыторыі Каралеўства Польскага ў ліставаньнт з Расеяй. Марка была зьнята з абарачэньня пасля правалу Студзеньскага паўстаньня (1863 г.) як адна з форм рэпрэсій і спосаб знішчэньня польскасьці. Да аднаўленьня незалежнасьці ў лістападзе 1918 г. «польскія» маркі ўяўлялі сабой галоўным чынам перавыданьні марак краін-падзелаў, якія выкарыстоўваліся вайсковымі пастамі, а ў перыяд, блізкі да адраджэньня Польскай дзяржавы, паштовымі станцыямі гарадоў, якія атрымалі дазвол на выпуск свае ўласныя маркі, звычайна на працягу абмежаванага, кароткага часу.

#варшавагісторыя #

ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: ВЫХАД ПЕРШАГА НУМАРА "КУР'ЕРА ВАРШАЎСКАГА"1 студзеня 1821 года выйшаў першы нумар газэты "Kurier Warszaws...
01/01/2024

ДАТЫ Й ПАДЗЕІ: ВЫХАД ПЕРШАГА НУМАРА "КУР'ЕРА ВАРШАЎСКАГА"

1 студзеня 1821 года выйшаў першы нумар газэты "Kurier Warszawski". Напачатку нумары выходзілі зь нядзелі па пятніцу і былі прысьвечаны падзеям, цесна зьвязаным з жыцьцём Варшавы.

Як можна прачытаць у першым нумары газэты ў разьдзеле пра замежныя навіны: «пад гэтым надпісам будзе публікавацца зьмест асноўных падзеяў у іншых краінах, безь якіх-небудзь камэнтароў да іх».

У першыя гады выданьня «Kurier Warszawski» выходзіў у тыповай для таго часу форме сшытка, амаль пазбаўленага ілюстрацый. Гэта было зьвязана са слабым развіцьцём газэтнага фармату, які атрымаў папулярызацыю толькі ў другой палове ХІХ ст.

Новаўвядзеньнем “Кур’ера” на рынку польскага друку стала магчымасьць падпісацца на часопіс у пунктах абмену валюты. Раней газэты распаўсюджваліся ў друкарнях.

Адным з найвядомейшых супрацоўнікаў газэты быў вядомы пісьменьнік Баляслаў Прус.

#варшава #гісторыя

Adres

Польша
Warsaw

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy WarsawSpacyr umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Firmę

Wyślij wiadomość do WarsawSpacyr:

Widea

Udostępnij

Najbliższe biura podróży